Сёння прынялі рашэнне, паводле якога ад заўтра, 1 кастрычніка, і ў Маладзечанскім, і ў Вілейскім раёнах ацяпленне пачнуць падключаць у сацыяльнай сферы: дзіцячых садках, медыцынскіх установах.

Як адзначыў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў, пакуль не прынятае рашэнне, калі пачнуць падключаць ацяпленне жылля.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота blog.marusya.by.

Чытайце яшчэ на гэтую тэму: Калі будзе цёпла?