У першыя дні кастрычніка халоднае надвор’е захаваецца.

У сераду, 2 кастрычніка, істотных ападкаў не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны дзе-нідзе ўтворыцца туман. Вецер паўночны ўмераны. Ноччу паветра знізіцца да +1 .. +4°С, на глебе і месцамі ў паветры будуць адзначацца замаразкі да 0 .. -4°С; максімальная тэмпература днём складзе +4 .. +10°С.

У чацвер і пятніцу, 3-4 кастрычніка, захаваецца халоднае без істотных ападкаў надвор’е. У асобных раёнах туман, у ранішнія гадзіны магчымы слабы галалёд. Вецер паўночны слабы да ўмеранага. Ноччу на большай частцы краіны прагназуюцца замаразкі да 0 .. -4°С, месцамі будзе крыху цяплей +1 .. +4°С;

3 кастрычніка максімальная тэмпература паветра днём не перавысіць +4 .. +9°С, 4 кастрычніка дзённыя максімумы будуць крыху вышэй – +6 .. +11°С.

“НН” паводле pogoda.by.

Фота hvylya.org.