Каля гадзіны ночы 6 кастрычніка вілейскім выратавальнікам паступіла інфармацыя пра тое, што гарыць лазня ў вёсцы Даўгінава. Пра гэта паведамілі суседзі.

– У выніку пажару знішчаны дах лазні, будынак выгараў знутры, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Вядома толькі, што перад пажарам лазню палілі.

Аддзел інфармацыі.

Фота drugniy.info