У сераду, 18 верасня, у зале літаратуры на замежных мовах стартаваў новы праект “Традыцыі і культура харчавання народаў свету”.

Першую праграму прысвяцілі Германіі. Навучэнцам першага курса маладзечанскага політэхнічнага каледжа прапанавалі прэзентацыю, у якой падрабязна распавялі пра гісторыю культуры харчавання немцаў, аб уплыве іншых краін і пэўных асоб на нямецкую кухню.

У Германіі існуе вялікая розніца паміж традыцыямі поўдня і поўначы. Абасабленне пэўных зямель стала прычынай узнікнення баварскай і швабскай кухняў. Навучэнцам распавялі і пра асноўныя складнікі нямецкіх традыцый харчавання.

Ім прапанавалі стварыць салат “Вестфалія”, найбольш папулярны ў заходніх немцаў. Вялікую ўвагу надалі сервіроўцы стала і правілам паводзін за сталом.

Навучэнкі політэхнічнага каледжа каштуюць нямецкую салату “Вестфалія”.

Нямецкая салата «Вестфалія».

На чатырох-пяцёх чалавек спатрэбяцца дзве вялікія сырыя нашаткаваныя морквы,

адзін парэзаны кубікамі агурок, па палове парэзаных кубікамі жоўтага і чырвонага салодкіх перцаў.

Дадаць пучок парэзаных салатных лістоў.
Для заліўкі змяшаць 100 грамаў ёгурту без дадаткаў, дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею,

палову чайнай лыжкі солі, адну чайную лыжку салодкай гарчыцы,

адну лыжку вадкага мёду, крыху пасечанай пятрушкі.

Дадаць да гародніны. Пасыпаць цвёрдым сырам кшталту Гауда і

крыху абсмажанымі перамолатым арахісам. Смачна і карысна!

Асаблівасці нямецкай кухні

Свініна − самая любімая і распаўсюджаная ў Германіі ежа. З яе робяць кілбаскі і сасіскі розных відаў. У Германіі не менш за 1500 відаў кілбас. Напрыклад, вэнджаныя кілбаскі з ялавічыны і свініны, шчодра прыпраўленыя часнаком і каляндрай, пазней сталі выкарыстоўваць у хот-догах.

Хлеб таксама з’яўляецца адным з асноўных складнікаў нямецкай кухні. У Германіі больш за 300 відаў хлеба, ад запечанага з цёмна-карычневай скарынкай да ўзбагачанага бялкамі. У горадзе Ульме існуе нават Музей хлеба.

Увесь свет ведае цудоўную нямецкую выпечку: шварцвальдскі пірог, печыва з разынкамі, прамочанае брэндзі, цукеркі-бульбы, мноства відаў марозіва.

Сярод рэгіянальных страў асабліва папулярныя клёцкі па-швабску, густы суп з рыбы, мяса, бульбы і салёных агуркоў − традыцыйная страва паўночнай Германіі.

Нямецкі абед пачынаецца з супу. Потым падаюць асноўную страву, якую суправаджаюць некалькімі закускамі, напрыклад, сырамі. Потым падносяць дэсерт. Немцы падчас трапезы багата спажываюць піва, віно ці шампанскае. Сярод нямецкіх вінаў асабліва вядомы рыслінг.

Традыцыйна немцы садзяцца за стол пяць разоў на дзень. На сняданак ядуць хлябцы або булачкі з варэннем ці мёдам, кілбасы, сыр, фрукты, вараныя яйкі, ёгурт, тварог, аўсяныя шматкі, п’юць чай ці каву.

На абед звычайна ядуць мяса, гародніну, бульбу.

На вячэру, якая адбываецца недзе ў 17-18 гадзін, звычайна падаюць халодныя стравы.

Шварцвальдски торт. Фота zavtrak.net.

Кілбасы купляюць у ларках

Кілбасы, нацыянальная страва Германіі, надзвычай танныя, іх можна набыць у любым ларку.

Традыцыйныя мясныя стравы − тушаная ці смажаная свіная нага з бульбай і кіслай капустай, засмажанае малочнае парася.

Свае кулінарныя традыцыі ёсць у кожным рэгіёне Германіі. Баварыя і Шварцвальд знакамітыя выпечкай. Смажаныя яйкі з бураком і сечанай салёнай ялавічанай, якія падаюць з булачкамі, − фірменны далікатэс Гамбурга. Суп са слімакоў папулярны на поўдні Германіі, а суп з вугра − на поўначы.

Таццяна ЛЕТУНОВА, галоўны бібліятэкар залы літаратуры на замежных мовах Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.