5 кастрычніка адбыліся 19 адкрытыя асабова-камандныя спаборніцтвы веларалі “Маладзечанская восень”.

У іх прынялі ўдзел пяць камандаў, усяго 64 чалавекі. Удзельнікі былі не толькі з Маладзечна, але і з Мінска, Барысава, Бабруйска, Вілейкі, Чысці, Гродна.

Першае агульнакаманднае месца заняў маладзечанскі турыстычны клуб “Пілігрым”.

Другое − мінская каманда “Паехалі”.

Трэцяе − каманда “Валошкі” Лагойскага раёна.

Пераможцы атрымалі кубак, прызы і дыпломы. Спонсарам прызоў, тэнтаў ад дажджу, выступіла таварыства “Белінтэрспас”, дырэктар Рыгор Латакурскі.

− Дзякуючы дапамозе “Рэгіянальнай газеты” ўдзельнікі папілі чай з цукрам, − усміхаецца галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Бялкоў.

Грашовыя і салодкія прызы па ўласнай ініцыятыве ўручыў былы ўдзельнік “Пілігрыма” Міхаіл Шульжыцкі.

Пераможцамі ў асабовым заліку сталі:

Першае месца. У групе 14-16 гадоў – Алена Раткевіч і Данііл Касьян, 41-50 год – Анжэла Сташкевіч. Пераможца сярод ветэранаў, ад 50 год − Святлана Маліноўская.

Другое месца. У групе 14-16 год – Мікіта Зімнюха. У групе 18-20 –Раман Пузырэўскі. У групе 41-50 – Аляксей Роўда.

Трэцяе месца. У групе 14-16 – Арсень Варабей. У групе 21-40 – Юры Дылеўскі.

Зоя ХРУЦКАЯ.