Каб паўдзельнічаць у сумесным конкурсе “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь”, Вам трэба ўгадаць лік матчу “Смаргонь”– “Хваля” (Пінск).

Матч пройдзе 12 кастрычніка ў Смаргоні. Каманда “Хваля” займае шостае месца, смаргонцы – восьмае.

Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 12 кастрычніка (субота) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або ў групе ФК “Смаргонь” “Вконтакте”, на афіцыйнай старонцы клуба ў Facebook. Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты.

Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”.

Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”.

Аддзел інфармацыі.

Фота Ірына ЛЕЎЧАНКА.