Мядзяльчане ўдзельнічалі ў Еўрапейскіх восеньскіх днях назіранняў за птушкамі. У райцэнтры 5 кастрычніка была арганізована назіральная пляцоўка на беразе возера Мястра.

–  Прыйшлі сюды разам са школьнікамі: у нас была падзорная труба, біноклі, буклеты-вызначальнікі птушак. Назіралі за птушкамі – у першую чаргу за вадаплаўнымі, вызначалі іх віды, – паведаміла старшыня Мядзельскага раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Алена Паршута. – Да нас таксама далучаліся мядзяльчане, які праходзілі міма. Паўдзельнічалі ў назіраннях каля 50 чалавек. Удалося ўбачыць больш за 15 відаў птушак. Інфармацыю пра назіранні перадалі ў сакратарыят  “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота birdwatch.by