Пажар адбыўся 16 кастрычніка ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома ў Вілейцы па завулку Школьны. Паведамленне паступіла каля апоўначы.

– Па прыбыцці на месца здарэння выратавальнікі ўбачылі, што з дзвярэй кватэры ідзе дым, – расказвае інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Выратавальнікам давялося надзяваць ізалюючыя процівагазы, каб зайсці ў кватэру. Там знайшлі 40-гадовую гаспадыню, якую вынеслі на руках. Дапамаглі выратавацца і 49-гадоваму мужчыне, які пражывае сумесна з ёй.

Ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

У выніку пажару агнём пашкоджаныя пасцельныя прыналежнасці, ложак. Прычына пажару – курэнне ў ложку.

Аддзел інфармацыі.

Фота mchs.gov.by