У верасні Ашмянскі раённы суд прызнаў грамадзяніна Літвы вінаватым у кантрабандзе.

Ён перавозіў з мэтай збыту асабліва небяспе­чнае псіха­тропнае рэчыва − метамфетамін. Суд прыгаварыў яго да 10 год пазбаўлення свабоды ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
27 красавіка ў пункце пропуску “Каменны Лог” у выніку зладжаных дзеянняў аператыўнікі затрымалі 52-гадовага грамадзяніна Літвы. У спецыяльна зробленым тайніку яго аўтамабіля БМВ было амаль чатыры кілаграмы метамфетаміну.

Мужчына патлумачыў, што збіраўся распаўсюдзіць наркотык у Мінску. Ён сказаў, што пачаў займацца такім небяспечным і незаконным бізнесам, таму што хацеў зарабіць.

За апошнія некалькі год супрацоўнікі Смаргонскай пагранічнай групы знайшлі на мяжы агульным лікам каля 150 кілаграмаў наркатычных рэчываў і сродкаў: амфетамін, метамфетамін, гашыш, какаін, экстазі, марыхуана, якія везлі з краін ЕС.

Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы.

Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.