У райцэнтры 19 кастрычніка прайшлі папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд.

Прымалі ў іх ўдзел каманды Мядзельскага, Маладзечанскага,  Вілейскага і Лагойскага раёнаў.

Сярод мужчынскіх каманд лепшымі былі гаспадары: мядзяльчане перамаглі ва ўсіх гульнях.

На другім і трэціх месцах прадстаўнікі Вілейскага і Лагойскага раёнаў. У жанчын перамаглі маладзечанкі. На другім месцы прадстаўніцы Лагойскага раёна, а на трэцім  – Мядзельскага, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі.

Пераможцы трапілі ў фінальную частку чэмпіянату.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота забяспечана Міхаілам ЧАРКАСАВЫМ.