Самае складанае ў гэтай барацьбе тое, што немагчыма спрагназаваць, калі яна закончыцца. Кожны раён залежыць ад агульнай сітуацыі па краіне.

Пра тое, якая цяпер сітуацыя з АЧС (афрыканскай чумой свіней), мы даведаліся ў размове з галоўным ветэрынарным доктарам раёна Мікалаем Малінцом.

− Ці можна на прыватных падворках жыхарам трымаць сві­ней?

− Ніхто не забараняў. Але небяспека ёсць заўсёды. Сітуацыя ў прыватных падворках найперш залежыць ад пільнасці і адказнасці саміх гаспадароў.

Калі яны будуць выконваць рэкамендаваныя намі правілы, то захаваюць падворак ад заносу інфекцыі.

− Ці былі на Маладзечаншчыне выпадкі заражэння?

− Не было ні ў падворках, ні на фермах. Усе меры, якія мы прымаем, накіраваныя на прафі-лактыку.

− Адна з вашых рэкамендацый − не завозіць свіней без узгаднення з ветстанцыяй з іншых раёнаў. Ці было такое, каб у вас пыталіся, ці можна купіць свінню, напрыклад, з Валожына?

− Такіх выпадкаў, каб да нас звярталіся з пытаннем, ці можна купіць свінню з іншага раёна, не было.

− Ці можна на маладзечанскім жывёлагадоўчым рынку набыць парсючка з Маладзе­чан­­скага раё­на?

− Там наогул нельга купіць свінню. Згодна з рашэннем райвыканкама, забаронены продаж свіней і свініны на рынку. Вы бачыце, што прыватнікі на рынку свінінай не гандлююць, а толькі тры перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Са сваімі пытаннямі да ветэрынарнай станцыі можна звяртацца па тэлефонах: 8(0176) 50-04-09, 50-05-20.

Парсючкоў цяпер могуць прадаваць толькі свінафермы і свінакомплекс “Барок”. Продаж ідзе на тэрыторыі свінакомплексу. Чалавек заказвае, колькі яму трэба парсючкоў і якой вагой. Машыну апрацоўваюць, каб вірус, калі раптам падчапілі ў дарозе, не распаўсюджваўся на тэрыторыі фермы.

Калі ж парсючкоў па нейкіх прычынах не купілі, на ферму іх не вяртаюць, а вязуць адразу на перапрацоўчае пра­дпрыемства.

− Значыць, на Маладзечаншчыне і свінні, і свініна толькі з нашага раёна?

− Вядома, так. На восеньскіх кірмашах сёлета свініну можна набыць толькі з нашага раёна.

− Прыватнікі адразу перасталі прадаваць свініну, як толькі выйшла адпаведнае рашэнне райвыкан-кама?

− Спачатку тыдзень-другі, пакуль людзі зразумелі, былі выпадкі.

− Ці існуе рызыка, што ачаг перакінецца на Маладзечанскі раён?

− Рызыка ёсць заўсёды.

Асноўная крыніца заносу інфекцыі − чалавек. Кожнаму не патлумачыш, а нават калі і патлумачыш, то неабавязкова, што ён прыме неабходныя меры. Трэба быць вельмі адказнымі тым, хто цяпер трымае свіней. У першую чаргу − не пускаць іншых людзей на свой падворак.

На ўваходзе ў хлеў паставіць дэзпадушку − збіць скрыню, напоўніць апілкамі, заліць дэзінфікуючым сродкам і накрыць мешкавінай. Чалавек становіцца на яе і такім чынам апрацоўваецца абутак, каб ён не разносіў вірус.

Ад вірусу не існуе вакцыны. АЧС не нясе небяспеку для людзей.

Цяпер нельга на палях збіраць пачаткі кукурузы: там ходзіць шмат дзікоў, якія могуць распаўсюджваць заразу. Пастаянна трэба праводзіць клінічныя агляды свіней.

− Паляваць на дзікоў можа бяспечна?

− Усіх упаляваных дзікоў неабходна здаваць на ветэрынарны аналіз.  

− Кілбасы і сасіскі з рынку можна есці, не баючыся чумы?

− На рынку забаранілі прадаваць кілбасы ўласнай вытворчасці.

Усё, што праходзіць тэрмічную апрацоўку, чыстае ад гэтага вірусу, тэмпература яго забівае.

Таму мы і раім набываць грануляваны камбікорм − ён ужо прайшоў тэрмічную апрацоўку.

Парады, як змагацца з АЧС

1. Не скормліваць свінням харчовыя адходы і адходы, якія атрымалі пасля забою свіней. Утылізаваць адходы ў спецыяльна адведзеных месцах.

2. Калі купляеце кармы, праверце дакументы: дазвол на рэалізацыю, пацвярджэнне бяспекі кармоў.

3. Не купляйце свіней і свініну ва неўстаноўленых гандлёвых пунктах, без ветдакументаў.

4. Пускайце ветдактароў на падворкі для агляду свіней.

5. Паведамляйце аб захворваннях свіней ветдактарам ці сельвыканкамам адразу ж.

6. Не пускайце на падворак пабочных асоб.

7. Пастаянна змагайцеся з грызунамі.

8. Не завозьце свіней без узгаднення з Дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота wallpaper-wide.ru.