Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—верасні 2013 года ў параўнанні са студзенем—вераснем 2012 года павялічылася ў Беларусі на 18,7%, у верасні 2013 года ў параўнанні са жніўнем 2013 года — паменшылася на 4,7%.

Паведаміляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені—верасні 2013 года склала 5 млн. 0,2 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 5 млн. 374,8 тыс. рублёў, і паменшылася ў параўнанні са жніўнем 2013 года на 3,1%, ці на 172,3 тыс. рублёў. 

У верасні 2013 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 5 млн. 936,4 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 7 млн. 325,4 тыс., на транспарце і ў сувязі — 6 млн. 74,5 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 4 млн. 118,8 тыс. рублёў. 

У адукацыі сярэдняя зарплата склала 3 млн. 523,8 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 4 млн. 142 тыс., прафесарка-выкладчыцкага складу — 5 млн. 831,5 тыс. рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у верасні гэтага года склалася ў памеры 3 млн. 875,2 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 3 млн. 984,9 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 6 млн. 219,6 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 3 млн. 813,3 тыс. рублёў.

Максімальная сярэднямесячная налічаная заработная плата работнікаў у верасні па рэгіёнах была ў Мінску — 6 млн. 910,4 тыс. рублёў, мінімальная — у Брэсцкай вобласці (4 млн. 753,5 тыс.).

У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 4 млн. 825,3 тыс. рублёў, Гомельскай — 5 млн. 126,8 тыс., Гродзенскай — 4 млн. 967,6 тыс., Мінскай — 5 млн. 221 тыс., Магілёўскай — 4 млн. 917,5 тыс. рублёў. 

Па відах эканамічнай дзейнасці максімальная зарплата была ў работнікаў сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай, — 12 млн. 475,8 тыс. рублёў; мінімальная — у работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, — 3 млн. 104,6 тыс. рублёў.

Наша ніва” паводле БелаПАН.

Фота 222.by