Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Іх чырвоныя будкі − адзін з сімвалаў  Лондана, у адной з іх жыў Чабурашка, калісьці да іх стаялі доўгія чэргі. Тэлефоны-аўтаматы (або правільна таксафоны) сёння − сучасная прыкмета гарадскога жыцця ці перажытак мінуўшчыны?

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

У Маладзечне сёння працуе каля 20 таксафонаў і яшчэ каля 30 апаратаў працуюць у раёне.

− Кожны дзень з аўтаматаў нам паступае аўтаматычны дазвон. Так мы правяраем, ці працуюць яны. Хоць тэлефонаў засталося зусім нямнога, на жаль, шкодзіць іх меней не сталі. Перыядычна даводзіцца прымацоўваць адарваныя трубкі, чысціць размаляваныя казыркі. А бывае, што і ўвогуле апараты крадуць,− распавядае Ірына Гайчук, спецыяліст па маркетынгу Маладзечанскага вузла сувязі. 

Аднойчы, седзячы на лаўцы якраз насупраць таксафона, я задалася пытаннем: ці падыдзе хто патэлефанаваць з тэлефона-аўтамата. Мой эксперымент доўжыўся дзесьці гадзіну, і ніводны чалавек за гэты час не скарыстаўся такім сродкам сувязі.

А між тым, патэлефанаваць, напрыклад,  у Мінск з таксафона будзе каштаваць 60 рублёў за хвіліну размовы. А са звыклых нам мабільных тэлефонаў размова з сябрам з Мінска будзе каштаваць ад 300 да 700 рублёў за хвіліну, у залежнасці ад вашага тарыфнага плана. Адзінае, трэба набыць тэлефонную картку. Каштуе яна 7 800 рублёў і разлічаная на 60 тарыфных адзінак.

− Ці карыстаюцца карткі да таксафонаў попытам?

− Дзень на дзень не прыходзіцца. Бывае, што за дзень не прададзім ніводнай, а вось на гэтым тыдні быў дзень, калі ў нас набылі 18 картак. Адзінае, што магу сказаць дакладна, што калі раптам знікаюць карткі з продажу, то гэта адчуваецца.

Ёсць у тэлефонаў-аўтаматаў яшчэ адна “фішка”. Распавядае Ірына Гайчук:

− Паслуга называецца “зручны званок”. Гэта значыць, што з любога тэлефона-аўтамата вы можаце звязацца з аператарам, назваць яму нумар абанента, якому вы тэлефануеце, і калі ваш суразмоўца пацвердзіць аплату за тэлефонны званок, вы зможаце гаварыць за яго рахунак. Вельмі зручна, калі пад рукой не знаходзіцца тэлефона або ў мабільніку сядзе батарэйка. Нумар для сувязі з аператарам ўказаны на кожным таксафоне. А пажарных, міліцыю, “хуткую дапамогу”  можна выклікаць, набраўшы адпаведны нумар: 101, 102, 103. Не трэба ні карткі, ні нейкіх спецыяльных нумароў.

− Ці плануецца прыбраць тэлефоны-аўтаматы з вуліц горада?

− Магчыма, хутка іх застанецца зусім мала,бо ўсё менш людзей карыстаюцца таксафонамі. Але гэта не азначае, што яны знікнуць увогуле. У горадзе павінны быць таксафоны. Да таго ж, ёсць месцы, дзе тэлефоны-аўтаматы проста неабходныя. Гэта бальніцы, санаторыі, воінскія часці, пункты прыдарожнага сэрвісу, дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

Тэлефоны-аўтаматы перажываюць не лепшыя часы. Магчыма, яны стануць моднымі стрыт-аб’ектамі, як у многіх гарадах свету. А можа здарыцца, што сінія капялюшыкі  таксафонаў, як і аўтаматы для газаванай вады, кефір з зялёнымі накрыўкамі, малако ў трохвугольных пакетах, можна будзе пабачыць толькі на старых  фотаздымках.

Колькасць таксафонаў у рэгіёне

Наталля ТУР.

Калаж Настасся Роўда

Фота demovies.ru