Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Адкрыццё выставы з паэтычнай назвай “Вандроўкі па зямлі і прасторы” адбылося ў пятніцу, 18 кастрычніка.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Перад пачаткам мастак сам знаёміў прысутных са сваімі карцінамі.

− Я хацеў у гэтай выставе сабраць работы розных перыядаў маёй творчасці, розных напрамкаў, каб гледачам было цікава. Адзінае, што аб’ядноўвае іх, − маё захапленне Беларуссю. Кожная праца запрашае на вандроўку па беларускай зямлі, таму і назва выставы такая, − распавядае Мікола Аўчыннікаў.

І сапраўды, назвы карцін пераносяць у знаёмыя месцы: Лебедзева, Мядзел, Хоўхлава, Радашкавічы. Ранішні золак ці пахмурны дзень, туман ці вячэрняя імгла − акварэлі Міколы Аўчыннікава стрыманыя, пастэльныя.

− Мікола Віктаравіч, усе вашы работы выканыя ў стрыманых тонах. Чаму?

− Я ж не ў Азербайджане нарадзіўся, каб было ўсё ярка і страката. Прырода Беларусі сама па сабе стрыманая, як і мы, беларусы. Няма ў нас кідкасці. Мяркую, што мы ўвогуле самы сціплы народ у свеце. І фарбы таму такія. У мяне ўвогуле не было мэты стварыць “салодкую цукерку”, каб глядач “пасмактаў”, падзівіўся, праглынуў і з пустой душой пайшоў дадому. Я хачу, каб мой глядач разважаў, думаў.

− У вашых прац такія маляўнічыя назвы “Сон сівых курганоў”, “Прастора адыходзячага лета”. А што нараджаецца раней: карціна ці назва да яе?

− Ведаеце, за гэтыя гады па-рознаму было. Бывае, чытаю які твор, а там трапляюцца такія вобразы. Я не паэт, каб прыдумваць такія назвы, але я як мастак імкнуся заўважаць іх. 

− А мне падабаюцца філасофскія рэчы Міколы Віктаравіча,− гаворыць Наталля Палтавец, дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея. − Таму я раю наведаць выставу Міколы Аўчыннікава, каб паразважаць, забыцца на штодзённыя клопаты, дакрануцца да сапраўднага мастацтва. Я заўважыла, што чым даўжэй глядзіш на палотны мастака, тым больш адкрываецца схаваны на першы погляд сэнс, хочацца, каб і нашы наведнікі адчулі тое ж.  

Павіншаваць Міколу Аўчыннікава з адкрыццём персанальнай выставы прыйшло шмат вядомых асоб, сяброў, вучняў мастака. Сярод прысутных былі мастакі Мікола Мішчанка, Васіль Касцючэнка, Эдуард Мацюшонак, Ядвіга Сянько, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Уладзімір Пракапцоў адзначыў, што Мікола Аўчыннікаў сваёй творчасцю ўнёс непаўторныя фарбы ў палітру горада і што Маладзечну вельмі пашчасціла, бо тут працуе мастак такога ўзроўню.

Са словамі Уладзіміра Пракапцова цяжка не пагадзіцца, а сам “віноўнік урачыстасці” жартаваў, што ад сказаных у яго адрас слоў можна “забранзавець” на месцы.

Ад сябе хочацца дадаць, што ў кожнай карціне Міколы Аўчыннікава можна прачытаць клопат аб будучым Беларусі, аб той спадчыне, якую мы пакінем пасля сябе. Выстава ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі будзе доўжыцца да 18 лістапада, таму ў вас ёсць магчымасць наведаць яе, каб скласці сваё ўласнае меркаванне пра асобу і творчасць нашага земляка Міколы Аўчыннікава.

Наталля ТУР.

Фота Наталлі ТУР.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}