Учора вечарам 11-гадовага хлопчыка са Смаргоні знайшлі ў Маладзечне.

Распавядае каардынатар атрада “Анёл” па горадзе Смаргоні Цімафей Дуброўскі:

− Жэню знайшлі ўчора ў краме “Белмаркет”, што ў Маладзечне, а 11 гадзіне вечара. Сумеснымі дзеяннямі пошукавага атрада “Анёл” і праваахоўнымі органамі Смаргоні і Маладзечна было ўстаноўленае дакладнае месца знаходжання Яўгена. Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС затрымалі хлопчыка і вярнулі яго ў сям’ю.

Хлопчык абсалютна здаровы, гэта пакуль усё, што я магу паведаміць. Дадатковая інфармацыя з’явіцца пазней. Ад сябе хачу падзякаваць каардынатару атрада па горадзе Маладзечна Паўлу Страху. Без яго актыўнага ўдзелу нам было б вельмі цяжка адшукаць хлопчыка. 

Нагадаем, што 11-гадовы Яўген Харчанка пайшоў з дому 23 кастрычніка.

Наталля ТУР.

Фота з сайта vk.com