Здарэнне адбылося каля 18 гадзін у аўторак, 29 кастрычніка, на прыпыначным пункце Раманы.

Паводле словаў старшага інспектара службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Таццяны Субач, электрычка ехала з Мінска на Маладзечна. На пуцях каля прыпынка Раманы быў мужчына.

Машыніст прымяніў экстранае тармажэнне, але мужчыну гэта не выратавала. Ён быў смяротна траўмаваны.

У якім стане ён знаходзіўся, высвятляе экспертыза.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота rewalls.com