Пра гэта паведаміў міліцыі старшыня Куранецкага сельсавета ўчора раніцай, 31 кастрычніка.

Вандалы разбурылі агароджу помніка і пашкодзілі сам мемарыял – адарвалі пліту і  разбілі аснову, на якой яна стаяла.

Высветлілася, што зрабіла гэта кампанія з трох хлапцоў – 13, 14 і 15 гадоў. Так яны забаўляліся вечарам 29 і 30 кастрычніка.

Адзін з іх вучыцца ў Куранецкай школе, двое другіх – у Вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы.

– Чаму яны гэта зрабілі і навошта, патлумачыць не змаглі, – кажа намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Крымінальную справу ўзбуджаць не будзем, бо хуліганы непаўнагадовыя. Аднак стаіць пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці іх бацькоў і пастаноўкі падлеткаў на ўлік.

Усе жывуць у нармальных сем’ях і да адказнасці раней не прыцягваліся.

Даведка “РГ”. Магіла ахвяр фашызму на паўночнай ускраіне вёскі Куранец. Тут пахаваны 1040 мірных жыхароў, расстраляных і спаленых нямецка-фашысцкімі карнікамі 9 верасня 1942 года. У 1955 годзе на магіле ўсталяваны абеліск. У 2003 пабудаваны новы помнік на сродкі яўрэеў з Ізраіля.

“У мяне там муж з каханкай, дастаньце, я тут пад балконам з дзецьмі мерзну”

Настасся РОЎДА.

Фота з архіва “РГ”.