Учора вечарам у 22.46 трагедыя здарылася на чыгуначным пераездзе ў Алёхнавічах.
Пра гэта паведаміла старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач.
За рулём “Мерседэса” быў мясцовы 23-гадовы жыхар Алёхнавічаў. Ён выехаў на забараняючы сігнал светлафора. Таццяна Субач падкрэслівае, што ў светлафоры спраўны і гукавы, і светлавы сігнал.
Машына сутыкнулася з пасажырскім і грузавым цягніком.
У выніку сутыкнення загінуў кіроўца і двое пасажыраў. Аднаго пасажыра шпіталізавалі ў рэанімацыю.
У машыне былі маладыя мужчыны: дваім па 20 год, аднаму 23, самаму старэйшаму 29.
На мінулым тыдні адбылося яшчэ адно здарэнне на чыгунцы: Мужчына загінуў пад электрычкай Мінск-Маладзечна.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота iselyatino.ru.