На пачатку снежня 1997 года ў нашай газеце з’явілася новая рубрыка – “Базар”. Ад таго часу з нумара ў нумар і з году ў год мы штотыдзень ходзім на маладзечанскі рынак райспажыўтаварыства, каб даведацца пра цэны на асноўныя прадукты харчавання.

Як змяняўся сярэдні заробак беларусаў па краіне ад 1997 да 2013 года. Дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (узятыя за жнівень кожнага года). Заробкі да 2000 года прыведзеныя да маштабу пасля дэнамінацыі 2000 года.

Сёння ў газеце ўжо не проста рубрыка, а цэлая паласа “Базарны дзень”. Увесь час мы ставім цэны апошняга і папярэдняга тыдня. Аднак ніколі яшчэ не параўноўвалі іх па гадах. У табліцы, прыведзенай ніжэй, сабраныя дадзеныя нашай газеты за 16 гадоў.

У гэты прамежак увайшла і дэнамінацыя, праведзеная 1 студзеня 2000 года, калі прыбралі тры нулі. Яна была другой у гісторыі краіны.

Першая дэнамінацыя адбылася 20 жніўня 1994 года. Тады прыбралі адзін нуль.

Цэны ў табліцы браліся на пачатак лістапада кожнага года. Выключэнне – 1997 год, дзе яны прыведзеныя на пачатак снежня.

Прадукты 1997 год 1999 год 2001 год 2003 год 2005 год 2007 год 2009 год 2011 год 2013 год
Курс долара   298000 1510 2128 2150 2151 2733 8510 9150
Курс еўра   165034 1366 2492 2582 3104 4050 11860 12590
Кілбаса с/вэнд.,
1 кг
  2700000 8250 13280 16400 19500 24900 73900 105900
Сасіскі,
1 кг
74000 945000 3180 4590 7050 8800 12500 32200 45000
Кураня-бройлер, 1 кг (Кумп.) 62000 (Кумп.) 740000 (Кумп.) 2500         23700 22950
Селядзец, 1 кг 38500 590000 1850 2800 5150 5600 7200 25700 26000
Рыс,
0,9 кг
21000 400000 530 850 1300 1800 2300 9500 11650
Грэчка, 0,9 кг 24500 520000 450 1300 1450 2000 1700 16800 8000
Цукар,
1 кг
20800 240000 675 1310          
Яйкі курыныя, 1 дзяс. 26500 200000 790 1400 1850 2420 2700 7500 10000
Алей 47000 580000 1060 2000 2600 5300 3200 17600 12500
Маянэз, 200 г (250г.) 10000 90000 270 480 650 850 1050 3500 4200
Соус “Мінскі”, 0,5 л   190000 470 850 1100 1600 2200 7450 6800
Кава “Пеле”, 100 г 48000 650000 1600 2400 2600 4500 6920 “Nes-
cafe” 31000
“Nes-
cafe” 30000
Шпроты, бляшанка 160 г 19000 270000 550 850 1450 2300 2700 9500 9300
Цыбуля рэпчатая, 1 кг   130000 280 750 1000 1000 1200 2800 5500
Капуста,
1 кг
  50000 130 150 650 650 1000 1200 2500
Морква,
1 кг
  140000 300 200 800 900 1300 2000 4000
Лімоны,
1 кг
  550000 1400 2300 3300 5000 5500 15000 20000
Памідоры, 1 кг       1500 2200 4600 2800 8500 16000
Агуркі,
1 кг
        3300 5200 5000 15000 18000
Яблыкі,
1 кг
  125000 150 1000 1000 2600 2500 8000 10000
Сялянскія прадукты                  
Малако, 1,5 л 8000 120000 450 750 1200 1500 2200 5300 12000
Масла,
1 кг
84000 1000000 2600 5000 6400 8000 14000 40000 70000
Тварог,
1 кг
30000 350000 1000 1800 3000 3500 7000 18000 40000
Бульба,
1 кг
(вядро) 55000 (вядро) 400000 (вядро) 1400 (вядро) 2000 500 500 1000 2000 4000
Смятана, 1 л 25000 320000 1000 2200          

*У дзейсных цэнах на той час без уліку дэнамінацыі 2000 года.

Настасся РОЎДА.

Графікі Настассі РОЎДЫ.