Аварыя здарылася вечарам 9 лістапада на перакрыжаванні вуліц Будаўнікоў і Багдана Хмяльніцкага.

 32-гадовы маладзечанец ехаў на “Міцубісі” ў бок вуліцы Буйло. У гэты час па пешаходным пераходзе ішла 23-гадовая цяжарная жанчына.

Кіроўца не прапусціў яе і наехаў. Ад сутыкнення маладзечанка атрымала рану сцягна. Жанчыну шпіталізавалі ў паталагічнае аддзяленне маладзечанскай бальніцы.

Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.

Фота auto.onliner.by.