У адноў з крам прадавец падмігнула і сказала:
– Чым бліжэй да студзеня, тым вышэй на навагоднія тавары будуць цэны.
Ці праўда гэта, ці спецыяльны ход – вырашаць пакупніку. А мы пакажам, якія тавары ўжо ёсць у крамах і колькі грошай за іх давядзецца аддаць.
Набор упрыгажэнняў: званочкі, шарыкі, шышкі – 17 900, набор шарыкаў “асарці” – 45 900.
Залацістая мішура – 6 200, упрыгажэнне з тканіны – 14 100, верхавінкі для ёлачак у выглядзе зорачак: серабрыстая 15 900, маленькая 9 900, залацістая 34 900, чырвоная 18 900. Упрыгажэнне з аленем – 22 900, з ёлачкай – 14 900, са званочкамі – 6 900.
Упрыгажэнні для ёлкі. Шышкі па 12 900, банцікі – 19 900.
Прыгожа ўпакаваныя наборы – 49 000.
Шарыкі аднаго колеру, але розных тэкстур – 25 900.
Набор з аднолькавых шарыкаў – 25 900.
За такі набор цацак трэба аддаць 29 900.
Зоя ХРУЦКАЯ.