Трагедыя адбылася сёння непадалёк ад вёскі Даўгінава на Вілейшчыне.

Папярэднюю інфармацыю даў намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык.

Трое мужчын, жыхароў Маладзечна, ехалі з горада ў вёску Бубны. Тым часам кіроўца ГАЗа хлебазавода выязджаў з Даўгінава ў Вілейку. Ён парушыў правілы і ўехаў у аўтамабіль маладзечанцаў.

Адзін з мужчын загінуў на месцы. Другі – па дарозе ў бальніцу. Трэці выжыў. З машыны іх даставалі супрацоўнікі МНС, давялося разразаць аўтамабіль.

Кіроўца ГАЗа таксама застаўся жывы.

Інфармацыя будзе ўдакладняцца.

Настасся РОЎДА.

Фота r93.ru