Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Увекавечыць у Смаргоні памяць аб існаванні ў горадзе калісьці знакамітай мядзведжай школы прапанаваў ураджэнец Смаргоні, заслужаны дзеяч мастацтваў, скульптар Уладзімір Церабун.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

У цяперашні час працы над помнікам набліжаюцца да завяршэння. Ён будзе ўяўляць сабой скульптурную групу − мядзведзя з павадыром-скамарохам. Аўтар прыступіў да вырабу глінянага злепка ў натуральную велічыню, на падставе чаго вырабяць чыгунную скульптуру.

Школа дрэсіроўкі мядзведзяў дзейнічала ў Смаргоні ў 17 − сярэдзіне 19 стагоддзяў. Лічыцца, што яе заснавалі князі Радзівілы.У перыяд росквіту ў “акадэміі” дрэсіравалі адначасова да 10 мядзведзяў і некалькі малпаў.

Для навучання набіралі толькі маладых самцоў . Навучанне доўжылася каля шасці гадоў, уключаючы трэніроўкі, якія праводзілі пасля вяртання скамарохаў са сваімі выхаванцамі на зімоўку з розных кірмашоў. Вучоба ў “Мядзведжай акадэміі” давала надзвычайны вынік, выступленні яе выхаванцаў заўсёды з захапленнем ўспрымаліся на кірмашах не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Школа атрымала шырокую вядомасць. Верагодна, канчаткова мядзведжы промысел загас ў Смаргоні пасля ўказа Сената аб забароне мядзведжай камедыі ў 1870 годзе. Аднак аж да 30-х гадоў XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі бадзяжных цыганоў з мядзведзем называлі “смаргонскі настаўнік з вучнем”, а сумніўную навучальную ўстанову − “смаргонскай акадэміяй”.

Як паведамілі ў райвыканкаме, з’яўленне новай славутасці горада фінансуецца з мясцовага бюджэту. Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыць цэнтральную алею гарадскога парку. Чакаецца, што яе адкрыццё адбудзецца да Каляд.

Паводле БелТА.

Фота artsalonrk.ru.

 

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}