Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Ці задавалі вы сабе хоць раз такое пытанне? Мы спыталіся ў жыхароў нашага горада, дзеля чаго варта ахвяраваць уласным жыццём, а дзеля чаго не? Адказы ніжэй.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}


Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Уладзімір Філіпаў, пенсіянер:

− Толькі дзеля ўласных дзяцей.

Валянціна Дзедавец, пенсіянерка:

− Рызыкаваць і ахвяраваць уласным жыццём можна толькі дзеля нечага ці некага самага дарагога. Я б не пашкадавала свайго жыцця дзеля сваіх дзяцей і  ўнукаў.

Алена Іванова, цырульніца:

− Не пашкадавала б я свайго жыцця толькі дзеля сваёй дачушкі. Хаця, і для мамы сваёй таксама б не пашкадавала. Аддала б, не задумваючыся.

Расціслаў Паплаўскі, навучэнец медыцынскага каледжа:

Напэўна, сваім жыццём я ахвяраваў бы толькі дзеля сваёй любімай дзяўчыны. Дзеля мамы не, таму што я і ёсць сэнс яе жыцця. Яна б проста не прыняла такую ахвяру. А тое, што некаторыя самавольна рызыкуюць жыццём або ўвогуле пакідаюць яго праз фінансавыя праблемы, я лічу найвялікшым глупствам. Людзі, жыццё няпростае, не забывайцеся пра гэта! Калі вам пашчасціла адзін раз стаць багатым, значыць вам абавязкова пашанцуе яшчэ. А калі не, то можна проста сэнс жыцця ўбачыць у іншым, напрыклад, у дзецях ці ў дабрачыннасці.

Зоя Зюба, пенсіянерка:

− Якое філасофскае пытанне. Канешне, ёсць родныя і блізкія людзі, дзеля шчасця якіх уласнага жыцця не шкада. А вось ці адчуваюць яны тое ж па адносінах да цябе? Вось у чым пытанне.  

Наталля Лазарава, дворнік:

− Калі не задумвацца, то ахвяраваць жыццём можна і дзеля дзяцей, і дзеля радзімы. А калі ўдумацца − гэта не проста. Мне здаецца, трэба жыць з вялікай любоўю, сілай і верай у сэрцы, каб нікому не прыйшло на думку папрасіць такой страшнай ахвяры. А дзеля грошай, славы – проста смешна. У сваім жыцці я прайшла праз раскошу, багацце і вельмі моцна апякалася. Так што цяпер, маючы дзве вышэйшыя адукацыі, я лаўлю кайф, калі проста прыбіраю вуліцы.

Падрыхтавала Наталля ТУР.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}