Турнір ветэранаў футбола адбудзецца ў суботу а 11 гадзіне ў спартыўнай зале завода металічных канструкцый.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведаміў капітан каманды ветэранаў Уладзімір Галубко.

− Турнір памяці начальніка футбольнага клуба “Металург” Аляксандра Ракіцкага будзе праводзіцца ўжо ў 10 раз. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прымуць удзел ветэраны футбола з Вілейкі, Дзяржынска, Мінска і, вядома, з Маладзечна.

За каманду Маладзечна будуць гуляць Сяргей Рысік, Генадзь Талькоўскі, Аляксандр Мялюк і іншыя нашы футбалісты.

Запрашаем усіх аматараў футбола, будзе дынамічна.

Наталля ТУР.

Фота sport-34.ru