Аўтобусы №1-а і №6 спыніліся каля прыпынку на вуліцы Хмяльніцкага, побач з уваходам у парк, каля 8 гадзін раніцы. Калі адзін з пасажыраў выходзіў, паслізнуўся і ўпаў. Яго забралі на “хуткай”.

– З пасажырам зараз усё ў парадку, – кажа дырэктар маладзечанскага аўтапарка Яўстафій Каравай. – Ад іншых скаргаў таксама не паступала. Сёння раніцай рэзка падмерзла дарога, таму яе не паспелі падсыпаць пяском. Пасля таго, як аўтобусы спыніліся, гэта выправілі. Затрымаліся толькі два рэйсы: аўтобус №6 і №11-а.

Пасажыры, якім “пашанцавала” ехаць па гэтых маршрутах, не чакалі, пакуль сітуацыю выправяць. Яны ўсе сышлі з аўтобусаў.

Настасся РОЎДА.

Фота Настассі РОЎДЫ.