Адну жанчыну шпіталізавалі.

Як патлумачылі ў маладзечанскім гаррайаддзеле надзвычайных сітуацый, пажар адбыўся ў інтэрнаце швейнай фабрыкі.

Як паведамляе mchs.gov.by, пажар адбыўся 1 снежня каля 2 гадзін ночы на першым паверсе пяціпавярховага інтэрната.

Падраздзяленне МНС эвакуявала 54 чалавекі. Усё было задымлена, таму людзі сярод ночы выходзілі з кватэр даволі спакойна.

Пажар пачаўся ў пакоі, дзе жыла 42-гадовая работніца прадпрыемства. З апёкамі стапы яе шпіталізавалі. Як паведаміў супрацоўнік МНС Артур Барэйка, жанчына знаходзіцца ў хірургіі.

Папярэдняя прычына пажару — няправільнае карыстанне электрапрыборамі.

Аддзел інфармацыі.

Фота  mchs.gov.by