Як высветлілася, ніякага кааператыва не планавалася.

45-гадовы махляр паабяцаў чацвярым жыхарам месца ва ўпраўленні кааператыва, які ён быццам збіраўся стварыць. Двое з іх заплацілі па 30 мільёнаў рублёў, трэці – 2,6 тысячы долараў, а чацвёрты – 5 тысяч долараў.

Праз колькі часу стала вядома, што план па стварэнні кааператыва так і застаўся планам.

У панядзелак, 2 лістапада, узбудзілі крымінальную справу.

Пра выпадак распавёў намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык.

Настасся РОЎДА.

Фота facte.ru