Не хапіла месцаў ў канцэртнай зале Вілейскай дзіцячай школе мастацтваў вечарам у аўторак. Канцэрт даваў народны ансамбль гітарыстаў “Адэліта”.

Ансамбль арганізаваў у 1990 годзе малады выкладчык школы Уладзімір Лапцік і кіруе ім да гэтага часу. Летась калектыву было прысуджана званне Народнага.

У канцэрце таксама прымалі ўдзел выкладчыкі і вучні школы, не толькі ўдзельнікі “Адэліты”. Пад акампанемент гітарыстаў і хора старэйшых класаў школы танцаваў харэаграфічны калектыў “Карагод” гімназіі №2 Вілейкі. Спявалі песні выкладчыца Святлана Каркотка і кіраўнік калектыву аўтарскай песні “Элегія” Таццяна Захарыч,  іграла на скрыпцы выкладчыца Аксана Жук… Гучалі як класічныя творы, так і тыя, сярод аўтараў якіх былі Уладзімір Лапцік і паэт віляйчанін Уладзімір Цанунін.

“Адэліта” штогод прымае ўдзел у канцэртах, святочных мерапрыемствах на Вілейшчыне і ў іншых месцах Беларусі. Пра насычанае жыццё творчага калектыву, які складаецца з вучняў школы, можна прачытаць на сайце ансамбля.

Гучыць гітара. Уладзімір Лапцік справа:

У зале не хапіла месцаў. Гледачы сядзелі і на прыстаўных крэслах:

Вучні Уладзіміра Лапціка Уладзіслаў Лемяшонак, Дыяна Данец, Лізавета Касоўская:

За гукарэжысёрскім пультам Алег Зайцаў:

Танцавальны ансамбль “Карагод”:

Валторна. Славамір Казлоўскі і яго настаўнік Валерый Чачулін:

Відэа на памяць:

На сцэне разам з гітарыстамі удзельнікі ансамбля мандаліны. Гэта іх першы выступ:

Настаўніца Аксана Жук (скрыпка) і кіраўнік клуба барадаўскай песні “Элегія” Таццяна Захарыч:

Спявае Святлана Каркотка, настаўніца школы:

Надзея Лапцік, удзельніца ансабля (скрыпка, гітара):

Флейтысткі Вольга Грыгоніс і Кацярына Якутовіч, удзельнікі ансамбля:

Настаўнік Валеры Філіпаў:

Уладзіслаў Лемяшонак, Захар Чачулін, Уладзімір Лапцік:

Удзельнік ансамбля акардэаніст Леанід Новік:

Андрэй Бараноўскі, Захар Чачулін, Уладзімір Лапцік, Святлана Каркотка:

Павел Чарапан, Андрэй Бараноўскі, Захар Чачулін:

Ягор Каханоўскі:

Даведка “РГ”.

Народны калектыў. Найменне “народны” (“узорны”) прысвойваецца пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам мастацкай творчасцi ў Беларусі пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, творчая дзейнасць, якая вылучаецца своеасаблiвасцю i самабытнасцю.

Адэліта. Жаночае іспанскае імя. Азначае: шляхетная.

Мікола ГАЙДУК,
Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.