У аўторак, 3 снежня, у міліцыю давялося звярнуцца жыхарцы вёскі Галінова. У перыяд з 28 лістапада па 2 снежня з незачыненага хлява нехта скраў чатырох в’етнамскіх віслапузых парасят.

Каштавалі яны 1 мільён 400 тысяч рублёў.

Адразу гаспадыня ўбачыла, што не хапае двух парасят – падумала, мо самі збеглі. А калі ўбачыла, што зніклі яшчэ двое, то тады ўжо заявіла ў міліцыю.

Узбуджана крымінальная справа за крадзеж, паведаміла следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта РБ Надзея Шамук.

Аддзел інфармацыі.

Фота partizansk.farpost.ru