І іншыя падзеі тыдня.

6 снежня. 80 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Мажэйкі (1933), этнамузыколага, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
7 снежня. 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фігуроўскага (1923 – 2003), кінарэжысёра і кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
85 гадоў з дня нараджэння Радзіма Гарэцкага (1928), вучонага ў галіне тэктонікі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
***
75 гадоў з дня нараджэння Васіля Сумарава (1938), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Васіль Сумараў – адзін з самых вядомых мастакоў свайго пакалення, якое ў 1960-я гады называлася маладым, але і цяпер яшчэ не старэйшае як па ўзросту, так і па спосабу жыцця і мастацтву. Славу мастаку прынесла карціна “Мой дом”, якую мастак пісаў аж 40 гадоў!
***
40 гадоў з часу заснавання (1973) Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
***
8 снежня. 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Махнача (1918 – 2006), вучонага ў галіне геалогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
***
9 снежня. 115 гадоў з дня нараджэння Валянціны Валчанецкай (1898 – 1980), спявачкі, народнай артысткі Беларусі.
***
80 гадоў з дня нараджэння Георгія Дубава (1933 – 1995), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі.
***
12 снежня. 95 гадоў з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі (Канстанціна Ціханавіча) (1918 – 1988), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі.
***
Снежань. 100 гадоў таму назад быў падрыхтаваны да друку “Вянок” Максіма Багдановіча.
***
120 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шыманоўскага (1893 – 1920), беларускага паэта. Нарадзіўся ў вёсцы Данюшава, што цяпер у Смаргонскім раёне. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Вярнуўшыся дадому, парабкаваў. Друкаваўся з 1919 года ў газетах “Беларусь”, “Крыніца”, часопісе “Рунь”.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.

Фота sam-posebe.blogsport.com