Здарэнне адбылося 6 снежня.
На трасе Р–28 Мінск–Маладзечна–Нарач кіроўца “Фіят-Мульціпла” не справіўся з кіраваннем пры абгоне машыны, якая ехала ў тым жа накірунку.
Кіроўца выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Фольксваген”.
Выратавальнікі з дапамогай гідраўлічнага інструмента з легкавога аўтамабіля “Фіят-Мульціпла” дасталі 33-гадовага пасажыра. Яго са шматлікімі траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу №1 Маладзечанскай ЦРБ.
Кіроўцы легкавога аўтамабіля і мікрааўтобуса не пацярпелі.
Яшчэ адна аварыя на трасе Мінск-Маладзечна. Чатыры чалавекі загінулі
Паводле сайта МНС.