Здарэнне адбылося 7 снежня ля вёскі Малая Сырмеж, што на Мядзельшчыне

Двое сваякоў, жыхароў курортнага пасёлка Нарач, па папярэдняй інфармацыі, паехалі ў лес нарыхтоўваць дровы. Вадзіцель грузавога аўтамабіля ЗІЛ, 1983 года нараджэння, рухаючыся заднім ходам, не заўважыў сваяка, які знаходзіўся за машынай, каб дапамагчы кіроўцу заехаць пад гару.

І наехаў на яго. Ад атрыманых траўмаў мужчына 1987 года нараджэння загінуў на месцы.

Абодва нідзе не працавалі.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), − паведаміў супрацоўнік прэс-службы упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Аляксандр Грабко.

Наталля ТУР.

Фота www.opoccuu.com