Што думаюць мядзяльчане наконт бяспечнасці рэчаў, якія набываюць на рынку?

Таццяна Конанава, бібліятэкарка:

– Якасць рэчаў на рынку пад пытаннем. Многія з іх неправераныя, не маюць сертыфікатаў якасці, невядома адкуль прывезеныя. Але ж купляем, бо цана невысокая.

Аляксандр Падгол, слесар:

– Тут трэба глядзець і па цане, і па якасці. Лепш адзенне браць з бавоўны, лёну, а не з сінтэтыкі. І лепш купляць абутак і адзенне вядомых беларускіх вытворцаў.

Іраіда Міклушова, пенсіянерка:

– Не лічу так. Таму што, бывае, абутак толькі тыдзень паносіш, а ўжо падэшва адляцела. Вось купіла для праўнукаў мазаіку – дык у дзірачкі не заходзіла, давялося кожную дзірачку свярдзёлкам павялічваць.

Улад Вербіловіч, вучань Занарацкай СШ:

– Бяспечна, бо рэчы нармальнай якасці. Але што больш якаснае, то і даражэйшае.

Таццяна Нырцова, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

– Лічу, што ў асноўным бяспечна. Аддзенне нічым не горшае, чым тое, якое ў крамах купляем.Але абутак лепш набываць беларускі.

Мікалай Верамей, электрык:

– Нармальныя на рынку рэчы – а дзе ж лепш ёсць. Бо ў магазінах і даражэйшае, і выбару няма.

Галіна Яфрэмава, пенсіянерка:

– Не лічу, што небяспечныя. Мы ж у буціках сябе не можам дазволіць апранацца. Нашу адзенне, што набываю на рынку, і гэта не адбіваецца на здароўі. Праўда, трэба старацца якасныя рэчы купляць, а не абы-што.

Алесь ВЫСОЦКІ.

На гэтую ж тэму: Прадпрымальнікі: аптовая база ў Беларусі вырашыла б праблему з сертыфікатамі