Нагадваем, што ў намінацыі “Дэбют году” было пяцёра прэтэндэнтаў: рэпер з Вілейкі Sp Kava, Hurma, Dzivia, Tonqixod, Navi.
На званне “Героі году” сёлета прэтэндавалі таксама пяць выканаўцаў: :B:N:, N.R.M., Re1ikt, Ляпіс Трубяцкой і BosaeSonca.
Чаму Re1ikt?
“Сусветнасць” іх музыкі. Яна аднолькава цікавая і зразумелая на любой сцэне.
На рашэнне паўплавала і іх работа з музыкай, якую гурт стварыў да беларускай нямой кінастужкі Ўладзімера Корша 1929 году вытворчасці “У агні народжаная”.
Яны настолькі глыбока праніклі ў сутнасьць фільма, што далі рады напоўніць яго дадатковымі сэнсамі для цяперашняга слухача, піша Тузін Гітоў.
Падрабязней пра ўдзельнікаў чытайце ТУТ.
“Героі году-2013”. Гурт Re1ikt.
“Дэбют года”. Hurma.
Узнагароджванне.
Рэпер з Вілейкі Sp Kava. Хутка на сайце з’явіцца інтэрв’ю з ім.
Сапраўдную беларускую музыку разумеюць далёка не адны беларусы.
Tonqixod.
BosaeSonca. Мужчыны дакладна атрымалі асалоду, бо на сцэну выйшлі дзяўчаты-скрыпачкі.
Асабліва актыўным дасталіся прызы.
Фотарэпартаж Настассі РОЎДЫ.