Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

За ўтрыманне жывёл у кватэрах у домакіраўніцтве рэгулярна вылічваюць з уладальнікаў пэўныя сумы.Хацелася б ведаць, за якія паслугі?

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}


Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

З такім пытаннем звярнуўся да нас у рэдакцыю Аляксандр. У кватэры, гаворыць Аляксандр, усталяваныя лічыльнікі на электраэнергію, газ, ваду. За ацяпленне налічэнне робяцца па плошчы. Каналізацыяй і ліфтам жывёлы не карыстаюцца. Атрымоўваецца, колькасць пражываючых не іграе ролі. Пляцовак для выгулу ў горадзе няма. Прышчэпкі ад шаленства бясплатныя, гэта акцыя дзяржавы і фінансуецца з бюджэту. Астатнія прышчэпкі і лекі платныя. Так за што ж мы плацім?

Гэтае пытанне мы задалі вядучаму бухгалтару разлікова-касавага цэнтра горада Валожына Антаніне ЖУК.

Мы дзейнічаем адпаведна загаду Мінскага аблвыканкама. Грошы, якія вылічваюць з уладальнікаў жывёлаў, паступаюць у раённы бюджэт. Падатак плацяць толькі ўладальнікі сабак. Для гаспадароў катоў ці іншых жывёлаў такі падатак не прадугледжаны. Памер падатку вылічваецца ў залежнасці ад памеру жывёлы і толькі з дасягнення жывёлай 3-месячнага ўзросту.

За маленькага сабачку вы заплаціце 6 500 рублёў, за сабачку сярэдняга памера 13 000, а за вялікага сабаку – 65 000 рублёў у месяц.

Падатак з уладальнікаў-пенсіянераў, інвалідаў першай і другой групы, адзінокіх грамадзян, ветэранаў не бярэцца. Таксама падатак не вылічваецца з тых, хто жыве ў сваім уласным доме.

У нас вядзецца сшытак, дзе запісаныя звесткі пра гаспадара і жывёлу. Гаспадар прыводзіць жывёлу ў домакіраўніцтва, мы замяраем вышыню карка сабакі, і запісваем гэтыя дадзеныя ў сшытак.

Грошы, што плацяць гаспадары, пойдуць на добраўпарадкаванне месцаў для выгулу сабак, ці на набыццё мікрачыпаў для хатніх жывёл.

Аднак, хачу адзначыць, што ў Валожыне такі падатак плацяць толькі 11 чалавек.

Падрабязную інфармацыі наконт рэгістрацыі жывёл можна атрымаць у інспекцыі па падатках і зборах па Маладзечанскаму раёну па тэлефонах: 770625, 772830, 777796

Наталля ТУР.

Фота dogvacay.com