Якое вынаходніцтва чалавецтва вы лічаце самым важным? Без чаго вы не ўяўляеце свайго жыцця?

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

Анатоль Мароз, пенсіянер:

− Цяжка адказаць на такое пытанне. Калі гаварыць, без каго я не магу жыць, то без жонкі. А з прадметаў… Калі рукі ёсць, то ўсё з’явіцца.

Улада Бяляўская, вучаніца:

− Усе значныя. Я не магу абысціся без інтэрнэта. Для людзей, якія жылі некалькі стагоддзяў таму, самым важным была магчымасць падарожнічаць, інтэрнэта і тэлефона ж не было. Для іх важнымі былі калёсы, караблі.

Наталля Ракоўская, цырульніца:

− Цяжка вызначыць самае неабходнае. Магчыма, аўтамабіль. Без тэлефона абысціся можна. У прынцыпе, і без машыны можна. А вось без чаго дакладна немагчыма − без цырульні!

Павел Чаброўскі, навучэнец:

− Халадзільнік. Мне цікава, як працуе мабільны тэлефон, сама бесправадная сувязь. Пакуль, на жаль, не спрабаваў высветліць, але хацеў бы пра гэта даведацца. Людзям, якія жылі даўней, найперш патрэбныя былі ўменні для розных рамёстваў.

Канстанцін Лебедзь, пенсіянер:

− Хацелася б такую машынку, што рэжа і метал, і дрэва, якую рэкламуюць. Пазнаў, што цяпер ужо не абыдзешся без тэлевізара, пральнай машыны, халадзільніка. У космас лятаем, а без болю зубы не палечыш. Хацелася б, каб лекі ўсе патрэбныя вынайшлі.

Арцём Юшкевіч і Арцём Салюк, вучні:

− Інтэрнэт. А на другім месцы − туалет.

Падрыхтавалі Зоя ХРУЦКАЯ, Наталля ТУР.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}