Хлопцаў і дзяўчат запрасілі на экскурсіі ў музей вылічальнай тэхнікі гімназіі-інтэрната і музей народнай славы.
У апошняй установе для іх нават падрыхтавалі тэатралізаваную экскурсію, падчас якой супрацоўнікі ў адмысловых строях пазнаёмілі з экспазіцыяй музея і гісторыяй раёна.
Маладыя спецыялісты ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, які нядаўна з’явіўся ў Мядзеле. Пабывалі яны ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Там не толькі пазнаёміліся з магчымасцямі для заняткаў спортам, але і маглі пагуляць у настольны тэніс, міні-футбол, валейбол.
Усяго сёлета на Мядзельшчыну прыехалі 162 маладыя спецыялісты. Найбольш з іх – 52 – працуюць у НДЦ “Зубраня”, 35-ю спецыялістамі папоўніўся аграпрамысловы комплекс раёна.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота inistra.ru