Ад 25 снежня бярэ старт акцыя па выяўленню парушэнняў правілаў дарожнага руху дзецьмі.

Супрацоўнікі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі разам з прадстаўнікамі аддзелу адукацыі  Маладзечанскага райвыканкама правядуць рэйды па вуліцах горада. Падчас рэйда асаблівая ўвага  будзе звернутая на месцы, дзе дзеці пераходзяць праезжую частку.

Калі выявяць такія парушэнні, бацькоў юных парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 9.4 (невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей)

Акцыя працягнецца да 7 студзеня 2014 года.

Сяргей Бартош  

Фота news.vse42.ru