Гульні другога тура чэмпіянату раёна па міні-футболе працягнуліся 14 снежня.

Адбыліся толькі два матчы: супрацоўнікі РАУС перамаглі каманду індывідуальных прадпрымальнікаў 8:2, каманда райаддзела на надзвычайных сітуацыях абыграла прадстаўнікоў прадпрыемства меліярацыйных сістэм 5:4.

Яшчэ два матчы былі перанесеныя.

– Каманды, якія рэальна мацнейшыя, у другім туры свае ачкі ўзялі, – пракаментаваў вынікі дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з архіву “РГ”.