− Мы як суседзі шмат губляем з-за гэтага. Суседзяў трэба бачыць не па тэлебачанні, а сустракаць у твар. Многіх літоўцаў цікавяць помнікі гісторыі ВКЛ, якія яны хацелі б пабачыць на свае вочы. Гэта дае зусім іншае разуменне гісторыі. Беларусам таксама важна ўбачыць не толькі Вільню і “Акропаліс”.

На пытанне аб чакаемых дзеянняў ад беларусаў у кірунку паляпшэння візавай сітуацыі віцэ-спікер літоўскага сейма Пятрас Аўштравічус сказаў:

− Наконт малога памежнага руху − гэта ратыфікацыя. Бо кожны дзень затрымкі тычыцца простых людзей. Гэта паўмільёна людзей, падзеленыя сем’і. Мы не чуем ніякіх аргументаў, чаму гэтага не робяць. Калі справа ў магутнасцях прапускных пунктаў − давайце будаваць новыя:

гэта ж толькі грошы, а мы гаворым пра людзей.

Пра гэта віцэ-спікер літоўскага сейма Пятрас Аўштравічус распавёў падчас прэс-тура з беларускімі журналістамі, арганізаванага кампаніяй “Belarus Watch” у межах праекта “У Беларусь і Еўропу − без візы”.

Міністр замежных спраў Літвы: штодзень мы выдаём тысячу візаў беларусам

Зоя ХРУЦКАЯ.

Падрабязней чытайце пазней.