Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паведамленне пра загаранне драўляных канструкцый даху будынка насупраць дома №4 на завулку Дабрамысленскі паступіла ў 20.45. Гэта будынак 1959 года пабудовы, які не эксплуатуецца ўжо з 2010 года.

Тушэнне пажару абцяжарвалася блізкім знаходжаннем кантактнай лініі чыгуначных шляхоў. У 22:19 работнікамі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі два шляхі былі абясточаны.

У выніку на некаторы час быў прыпынены рух 5 прыгарадных электрацягнікоў і 10 пасажырскіх цягнікоў у кірунку Мінск — Маладзечна. Агульны час затрымкі руху склаў 1 г. 37 хвіліны.

«Пажар быў ліквідаваны ў 22.46. Пацярпелых няма, толькі пашкоджаны дах на плошчы 80 кв.м і драўляныя канструкцыі перакрыццяў. Прычынай узгарання з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, віноўнік высвятляецца», — паведаміў прадстаўнік МНС.

НН паводле БелТА.

Фота s2.goodfon.ru.