Учора, 22 снежня, у гарадскім Доме культуры прайшоў конкурс-прэзентацыя “Навагодні калейдаскоп часоў”. Удзельнічалі ў ім пяць каманд арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра.

Кожная паказвала навагоднюю праграму, у якой знаходзілася месца і на расказ пра сваю ўстанову. На сцэну выходзілі не толькі Дзед Мароз Са Снягуркай, але і іншыя персанажы: Заяц, Воўк, Ліса…

Пераможцам стала каманда Мядзельскай СШ №1. На другім месцы – прадстаўнікі гімназіі-інтэрната, на трэцім – ЖКГ.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота dekatop.com