Другі паўфінал штогадовага турніру па міні-футболе адбыўся 20 снежня. Каманда “Першы Беларускі” выйграла ў “Буддэталяў” з лікам 6:3.

У той жа дзень вызначыўся ўладальнік трэцяга месца. Заваявалі яго “Буддэталі”, якія перамаглі  “Шылавічы” з лікам 6:5.  

А 22 снежня адбыўся фінал. Першае месца аспрэчвалі “Юніёр” і “Першы Беларускі”. “Юніёр” выйграў 13:7. Праўда, “Першаму Беларускаму” давялося гуляць у аслабленым складзе, падкрэсліў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў Аляксандр Альховік з “Першага Беларускага”. Зборная ветэранаў Вілейкі заснавала прыз імя Аляксандра Уліцкага лепшаму варатару. Атрымаў яго Андрэй Шабан з “Буддэталяў”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота yarsport.ru