“Рэгіянальная газета” даведалася, дзе і калі пройдуць святочныя парады Дзядоў Марозаў.

СМАРГОНЬ

Сёлета пройдзе не толькі парад Дзядоў Марозаў, але і конкурс на лепшага з іх. Парад па вуліцы Савецкай пачнецца ў 11.30, а конкурс – у 12.00 каля галоўнай ёлкі на цэнтральнай плошчы.

ВАЛОЖЫН

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак адбудзецца 30 снежня. Плануецца, што ўдзел у мерапрыемстве возьмуць усе арганізацыі і прадпрыемствы.

Кожны Дзед Мароз і Снягурачка павінны будуць падрыхтаваць святочную праграму на 10 хвілін. З гэтай праграмай выступіць перад жыхарамі горада. Што гэта будзе за праграма: конкурсы ці віншаванні, песні ці карагоды – сюрпрыз. Свята пачнецца ў 11.00.

ВІЛЕЙКА

На цэнтральнай плошчы горада 29 снежня адбудзецца штогадовы злёт Дзядоў Марозаў і Снягурачак. Пачатак намечаны на 14.00.

АШМЯНЫ

29 снежня на плошчы адбудзецца навагодні карнавал. Тэатралізаванае, касцюміраванае шоу з пераапрананнямі, конкурсамі, гульнямі і, вядома, прызамі чакае ўсіх, хто прыйдзе на плошчу ў 13.00.

У Маладзечне і Астраўцы парада не будзе. У Мядзеле ўжо прайшоў.

Якая праграма чакае жыхароў рэгіёна ў навагоднюю ноч

Повар Марына Пяцюк: Навагодні стол – гэта не нагода наядацца за ўвесь год

А як Дзед Мароз да ўсіх паспявае?

Дзе, з кім і ў чым сустракаць Новы год? Сімвал 2014 года – сіні драўляны конь

Наталля ТУР, Настасся РОЎДА, Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота yarnovosti.com