Колькі будуць цягнуцца святочныя мерапрыемствы і калі прагрымяць салюты ў ноч з 31 на 1 студзеня.

МАЛАДЗЕЧНА

Святкаванне Новага года на Цэнтральнай плошчы пачнецца ў 01.00. Навагодняя забаўляльная праграма пройдзе пад назвай “Навагодні цуд у навагоднюю ноч”.

Акрамя канцэртнай праграмы і віншаванняў ад Дзеда Мароза і Снягурачкі, усіх тых, хто прыйдзе святкаваць Новы год на плошчу, чакае шмат сюрпрызаў і конкурсаў.

А другой гадзіне ночы тэатралізаванае прадстаўленне перапыніць святочны, яскравы феерверк. Затым свята прадоўжыцца дыскатэкай да 04.00.

Яшчэ адна святочная пляцоўка будзе арганізаваная на Старым Месце. Маладзечанцаў там будзе весяліць народны тэатр гумару “Тары-бары”. Свята на Старым Месце будзе ладзіцца з 01.00 да  02.30, − паведаміла “Рэгіянальнай газеце” загадчыца сектара культуры аддзела ідэалогіі Маладзечанскага райвыканкама Тамара Дудзіч.

СМАРГОНЬ

У Смаргоні шоу-праграма з дыскатэкай у навагоднюю ноч пачнецца ў 01.00 і скончыцца ў 03.00. Святочны салют прагрыміць у 02.00. Пра гэта распавяла намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава.

ВАЛОЖЫН

Навагодняя праграма пачнецца ў Валожыне ў 01.30 на плошчы Свабоды.

Першы блок – віншавальны, яго распачнуць Дзед Мароз і Снягурачка. Віншаванні будуць чаргавацца з канцэртнымі нумарамі ў выкананні артыстаў з Валожына і не толькі. У 02.00 пачнецца святочная дыскатэка.

Свята будзе доўжыцца да 04.00. Пра гэта распавяла дырэктар Валожынскага раённага цэнтра культуры Алена Конаўка.

ВІЛЕЙКА

У навагоднюю ноч на цэнтральнай плошчы горада ў 01.30 пачнецца шоу “Аднойчы ­пад Новы год”. Выступяць салісты і калектывы Палаца культуры. Сярод іх узорная эстрадная студыя “Экспромт”, народны вакальны гурт “Суквецце”, фольк-медыя гурт “Спас”.

Пройдуць караоке-шоу, разнастайныя конкурсы – у тым ліку, на лепшае віншаванне з Новым годам. У гадзіну ночы ў Палацы культуры пачнецца навагодняя дыскатэка “Не сакрэт”.

АСТРАВЕЦ

Святкаванне Новага года пачнецца ў 01.00. Дзед Мароз і Снягурачка выйдуць на сцэну ля галоўнай ёлкі горада, каб павіншаваць гараджан са святам. Затым да 03.00 святочны настрой астраўчанам будуць дарыць казачныя героі і творчыя калектывы горада.

– Навагодняй ноччу ніхто не замерзне, гэта факт. Таму што аж да 07.00 на плошчы Леніна будзе ісці навагодняя дыскатэка. Шмат конкурсаў, гульняў, спаборніцтваў не дадуць ні засумаваць, ні замерз­нуць, − гаворыць мастацкі кіраўнік Астравецкага Дома культуры Анастасія Ляховіч.

НАВАГОДНЯЯ АНЛАЙН-ВІТРЫНА

АШМЯНЫ

Навагодняя праграма пачнецца ў 01.00 і будзе доўжыцца да 04.00. Жыхароў і гасцей горада павіншуюць Дзед Мароз і Снягурачка. Дарэчы, тэатральна-музычнае прадстаўленне мае назву “Навагодняя забастоўка”. Свята пройдзе на плошчы Дома Саветаў ля райвыканкама. Пра гэта распавяла намеснік дырэктара Ашмянскага Дома культуры Марта Ланеўская.

МЯДЗЕЛ

Народныя гулянні на плошчы Шаранговіча пачнуцца ў 01.00 1 студзеня. Ля ёлкі пройдзе навагодняя дыскатэка з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Дыскатэка адбудзецца і ў гарадскім Доме культуры. Пачатак у 01.00.

Шэсце Дзядоў Марозаў па рэгіёне: дзе і калі

Повар Марына Пяцюк: Навагодні стол – гэта не нагода наядацца за ўвесь год

А як Дзед Мароз да ўсіх паспявае?

Дзе, з кім і ў чым сустракаць Новы год? Сімвал 2014 года – сіні драўляны конь

Наталля ТУР, Настасся РОЎДА, Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота spravka.ua.