У магазіне “Чароўнае дзяцінства” ў райцэнтры з панядзелка, 23 снежня, пачалася дабрачынная акцыя “Падаруй дабро – стань Дзедам Марозам”.

У магазіне дэманструюцца малюнкі з пажаданнямі да Дзеда Мароза. Намалявалі іх дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і тыя, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку Мядзела.

Ахвотныя могуць выбраць малюнак, набыць падарунак і перадаць яго аўтару.

Працягнецца акцыя да 29 снежня.

Аддзел інфармацыі.

Фота potrebitel.by