− Мікалай, на ваш погляд, ці цікавіць аматарскі хакей шырокае кола гледачоў? Можа, гэта проста цацкі дарослых людзей, якія не нагуляліся ў дзяцінстве?

− Аматарскі хакей, я ўпэўнены, у нашай краіне цікавы і запатрабаваны. І я б адзначыў, што ў рэгіёнах яго любяць нават больш, чым у сталіцы, на гульні сваіх каманд прыходзіць вялікая колькасць гледачоў.

Яскравы прыклад леташні фінал у Маладзечне, дзе пазаўзець за сваю каманду прыйшло

больш за 1000 (!) заўзятараў.  

Шмат у чым гэтая заслуга кіраўніцтва і капітана аматарскай хакейнай каманды «Лядовыя пінгвіны» Сяргея Трэццяка.

Каманда з Маладзечна вельмі добра прыцягвае гледачоў на трыбуны. Рэклама з афішамі гульняў была практычна па ўсім горадзе і гэта радуе.

Распавядзіце пра аматарскую лігу падрабязней, калі ласка.

− Аматарская хакейная ліга існуе ў нашай краіне сусім нядаўна. У 2013 годзе яна адсвяткавала толькі свой трэці дзень нараджэння. Тым не менш, за даволі непрацяглы час свайго існавання, Ліга не толькі прырасла колькасцю каманд (сёння іх ужо амаль 30), але і змяніла падыходы каманд да трэніровачнага працэсу. Калі раней гэта былі трэніроўкі на ўзроўні дваровых каманд, то на сённяшні дзень, шматлікія каманды рыхтуюцца да гульняў з трэнерамі і павышаюць свой асабісты ўзровень майстэрства займаючыся індывідуальна.

 Аматарская хакейная ліга – гэта арганізацыя, якая  дынамічна развіваецца, аб’ядноўвае энтузіястаў-аматараў хакея.

− Скажыце, а каманда “Лядовыя пінгвіны” адзіныя ўдзельнікі лігі з Маладзечна? Яны прымаюць удзел з першага чэмпіянату?

− Не, у першым чэмпіянатаце ўдзельнічалі толькі шэсць камандаў: пяць са сталіцы і адна з Баранавічаў. “Пінгвіны” пакуль адзіныя прадстаўнікі горада на матчах аматарскай хакейнай лігі.

Ідэя аб’яднаць аматарскія калектывы ў лігу належыць мне, мяне падтрымалі такія ж апантаныя хакеем людзі, як і я. Але, у асноўным, падтрыманне існавання лігі –гэта справа альтруістаў, якая развіваецца на дабрачынных пачатках. Што датычыцца мяне, то я хакеем прафесійна не займаўся ніколі. Толькі восем гадоў таму ўпершыню выйшаў на лёд і тут застаўся, хочацца думаць, назаўжды.

Аматарская ліга ратуе ад штодзённай руціны

− Не шкадуеце, што ніколі не будзеце гуляць у прафесійным спорце?

−А аматарская ліга мяне задавальняе нават больш. Чым? Напэўна, тым, што аматарская ліга аб’ядноўвае людзей розных прафесій і сацыяльных статусаў, розных па ўзроўні падрыхтоўкі і дазваляе надаваць час свайму здароўю, пры гэтым мець зносіны паміж рознымі людзьмі і наладжваць кантакты, якія часта прыводзяць да рэалізацыі сумесных планаў па-за «лядовай скрынкяй». У той жа час,

аматарская ліга – гэта месца, дзе непрафесійныя аматары хакея могуць пераключыцца з паўсядзённай руціны банкаўскага работніка або таксіста на гульню, выкласціся фізічна, «адпачыць галавой » і набрацца сіл для далейшых перамог у спорце і бізнэсе.

У аматарскім хакеі выпадковых людзей няма. Кожны, хто прыходзіць сюды, робіць усвядомлены выбар на карысць гэтага, скажам прама, нятаннага віду спорта. Напрыклад, калі ламаецца клюшка, новая будзе каштаваць каля 120 даляраў. А бывае, што за тыдзень ламаецца і не адна.

− Ці можаце ўспомніць самы незвычайны для вас матч, у якім гулялі ці які бачылі?

− Так, магу. Гэта леташні таварыскі матч фанатаў “Дынама-Мінск” супраць прафесійных гульцоў  каманды “Дынама-Мінск”. Лік матчу быў 12:9 на карысць фанатаў «Дынама-Мінск». У тым матчы я змог забіць адзін гол у вароты «зуброў», якія тады абараняў Уладзімір Дзянісаў. Павіншаваць з закінутай шайбай мяне паднялася ўся лаўка запасных гульцоў. За нас тады гулялі Цім Стэплтон, Тэему Лайне, Джэф Плат і Яне Ніскала. Не апошнія імёны для ых, хто цікавіцца хакеем.  Эмоцыі той таварыскай сустрэчы застануцца ў мяне на ўсё жыццё!

− А як вы ставіцеся да жаночага хакею?

Жаночы хакей глядзець прыемна і эмацыйна. Усё, што робіць дзяўчат здаровымі, я ўспрымаю вельмі добра!

Наталля ТУР.

Фота забяспечана Мікалаем Капытавым.