Паводле сусветнай навіннай сеткі  CNN, ёлка ў Вільні на Ратушнай плошчы сёлета ўвайшла ў лік найпрыгажэйшых. Яна зробленая, як і маладзечанская, − на металічным каркасе трымаюцца жывыя ёлкі.

Сярод літоўцаў была незадаволенасць. Некаторыя лічылі, што такое багатае навагодняе дрэва не па кашальку Літве сёння. А іншыя мяркуюць, што прырода не падарыла снегу, таму вечаровая ілюмінацыя − выдатная кампенсацыя для святочнага настрою.

Віленчукам даспадобы бюджэтныя ёлкі, зробленыя сваімі рукамі. У калядны час яны ёсць каля многіх крам і кафэ, і кожная з іх запамінаецца наведнікам.

Гэта ёлка зробленая з расфарбаваных кардонных трубачах, унутры якіх мішура. А побач на падстаўцы прымацаваны вялікі аркуш паперы, дзе любы можа пакінуць навагоднія пажаданні і замалёўкі, напрыклад, снегавіка дагары нагамі.

Яшчэ адна эфектная ёлка сваімі рукамі. Галінкі злучылі паміж сабой і ўпрыгожылі. Проста і запамінальна.

Калі дарослыя чакаюць ад Новага года чароўнасці, то якія ж эмоцыі ў дзяцей! Для іх Каляды − дзверы ў казку, якія могуць адчыніць толькі дарослыя.

Ва Ужупісе свае законы прыроды. Стракатыя птушкі жывуць тут на дрэвах нават у снежні.

Ружы на балконе ў канцы снежня? Бывае і такое.

Ужупіс;)

Нават гэтая інсталяцыя віншуе са святамі.

Вопратку для дрэва звязала гаспадыня крамы.

Калядныя паштоўкі ў кабінеце віцэ-спікера літоўскага сейма Пятраса Аўштравічуса.

Свечкі і сапраўдныя, і не толькі  – абавязковы складнік каляднага настрою.

Простыя стужачкі – таксама выдатнае ўпрыгажэнне.

Некаторыя працуюць нават у святы.

Каляднае дрэва на вакзале.

Нават складзеныя ў форме ёлкі цацкі ці цукеркі − дастатковы мінімум, які падорыць святочную атмасферу.

Калі замёрзнеце, сагрэюць і падымуць настрой кубачкі кавы.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.