Імёны іх можна часта сустрэць на старонках “Рэгіянальнай газеты”. Сёння героі нашых артыкулаў віншуюць вас з Новым годам.

Алег Чэчанеў, акцёр Мінскага абласнога драмтэатра:

– Перад надыходзячым годам Каня хочацца ўспомніць радкі Маякоўскага: “Усе мы трошкі коні…”. Верш заканчваецца словамі: і жыць варта, і працаваць варта. Чаго ўсім і зычу. Будзьце падкаванымі ва ўсіх справах!

Ігар Кіцікаў, дырэктар Вілейскага прафесійна-тэхнічнага каледжа:

– Я ўпершыню патрапіў у святыя мясціны: Іерусалім і Віфлеем. Тры дні таму вярнуўся адтуль ужо са змененымі поглядамі. І хачу пажадаць чытачам духоўнай раўнавагі. Мы заўсёды жадаем здароўя, грошай, шчасця, але для мяне цяпер самае галоўнае – духоўная раўнавага. Калі знаходзішся ў згодзе з самім сабой.

Рыгор Сарока, дырэктар музычнага каледжа імя Агінскага:

– Перш чым пажадаць, хачу падзякаваць за тое, што маладзечанская аўдыторыя натхняе мяне рабіць штосьці для яе. Дзякую маладзечанцам за іх інтэлект, за іх жаданне быць прыгожымі. І жадаю, каб жыццё гэтаксама павярнулася да іх.

Няхай у новым годзе задуманае здзейсніцца! (фотарэпартаж)

Рэдакцыя “РГ”.

Фота kaknam.com.